Chapter 2. Новае ў Debian GNU/Linux 5.0

Table of Contents

2.1. Новае ў дыстрыбутыве
2.1.1. Кіраванне пакетамі
2.1.2. Секцыя прапанаваных зменаў (proposed-updates)
2.2. Удасканаленне сістэмы
2.3. Debian Live
2.4. Асноўныя змены, што датычацца ядра
2.4.1. Змены ў схеме пакетавання ядра
2.5. Emdebian 1.0 (заснаваны на Debian GNU/Linux lenny 5.0)
2.6. Падтрымка нэтбукаў
2.7. Java цяпер уваходзіць у Debian

Больш інфармацыі на гэтую тэму можна знайсці на Wiki.

У гэты выпуск дададзеная афіцыйная падтрымка архітэктуры ARM EABI (armel).

Архітэктуры, што афіцыйна падтрымліваюцца ў Debian GNU/Linux lenny:

Дадатковыя звесткі аб статусе ўвасабленняў Debian для розных архітэктур, а таксама звесткі, спецыфічныя для канкрэтных увасабленняў, змешчаныя на Старонках ўвасабленняў Debian (Debian port web pages).

2.1. Новае ў дыстрыбутыве

Новы выпуск Debian зноў уключае больш праграм, чым яго папярэднік etch; дыстрыбутыў утрымлівае больш за 7700 новых пакетаў (агульная колькасць пакетаў перавышае 23200). Большасць праграм у дыстрыбутыве абноўленыя (больш за 13400 пакетаў, што складае 72% ад колькасці пакетаў у etch). Таксама, значная колькасць пакетаў (больш за 3100, 17% ад пакетаў, што ўваходзілі ў etch) з розных прычынаў была выдалена з дыстрыбутыву. Абнаўленняў для такіх пакетаў болей не будзе, і яны будуць пазначаныя як састарэлыя ('obsolete') у інтэрфэйсах праграм кіравання пакетамі.

З гэтым выпускам Debian GNU/Linux пераходзіць ад версіі X.Org 7.1 да X.org 7.3

Як і раней, Debian GNU/Linux распаўсюджваецца з рознымі працоўнымі асяродкамі на выбар. Сярод іх GNOME 2.22[1], KDE 3.5.10, Xfce 4.4.2 ды LXDE 0.3.2.1+svn20080509. Праграмы для штодзённай працы таксама абноўленыя, у тым ліку офісныя пакеты OpenOffice.org 2.4.1 ды KOffice 1.6.3 а таксама праграмы GNUcash 2.2.6, GNUmeric 1.8.3 ды Abiword 2.6.4.

Абнаўленні іншых працоўных праграм уключаюць новыя версіі Evolution 2.22.3 ды Pidgin 2.4.3 (раней вядомы як Gaim). Таксама зменены набор праграмаў Mozilla: iceweasel (версіі 3.0.3) з'яўляецца ачышчаным ад гандлёвых марак варыянтам браузера Firefox, а icedove (версіі 2.0.0.17) -- адпаведным варыянтам паштовага кліента Thunderbird.

Спіс абнаўленняў новага выпуску паміж іншых утрымлівае наступныя змены:

ПакетВерсія ў 4.0 (etch)Версія ў 5.0 (lenny)
Apache2.2.32.2.9
DNS-сервер BIND9.3.49.5.0
Вэб-сервер Cherokee0.5.50.7.2
Паштовы транспарт (MTA) Courier0.53.30.60.0
Dia0.95.00.96.1
VoIP-кліент Ekiga2.0.32.0.12
Exim, стандартны паштовы сервер у Debian4.634.69
GNU Compiler Collection -- стандартны кампілятар Debian4.1.14.3.2
GIMP2.2.132.4.7
GNU бібліятэка С2.3.62.7
lighttpd1.4.131.4.19
maradns1.2.12.041.3.07.09
MySQL5.0.325.0.51a
OpenLDAP2.3.302.4.11
OpenSSH4.35.1p1
PHP5.2.05.2.6
Паштовы транспарт (MTA) Postfix2.3.82.5.5
PostgreSQL8.1.158.3.5
Python2.4.42.5.2
Tomcat5.5.205.5.26

Цяпер афіцыйны дыстрыбутыў Debian GNU/Linux распаўсюджваецца на 4 ці 5 DVD (альбо CD колькасцю ад 28 да 32) з бінарнымі пакетамі, і 4 DVD (28 CD) з праграмным кодам. Дакладная колькасць дыскаў з бінарнымі пакетамі залежыць ад архітэктуры. Дадаткова існуе г.зв. multi-arch DVD, які адначасова ўтрымлівае бінарныя пакеты для архітэктур amd64 ды i386, а таксама адпаведны праграмны код. Упершыню Debian GNU/Linux публікуе адбіткі носьбітаў Blu-ray , якія таксама ўключаюць бінарныя пакеты для архітэктур amd64 ды i386 разам з праграмным кодам.

З гэтага выпуску Debian падтрымлівае базавыя стандарты Linux (LSB) версіі 3.2. Debian 4.0 падтрымліваў версію 3.1.

2.1.1. Кіраванне пакетамі

Рэкамендаванай праграмай для кіравання пакетамі з каманднага радку з'яўляецца aptitude, якая можа выконваць усе функцыі apt-get і дэманструе лепшыя здольнасці да развязання залежнасцяў. Калі Вы дагэтуль выкарыстоўваеце праграму dselect, варта перайсці на aptitude, якая з'яўляецца афіцыйным інтэрфэйсам сістэмы кіравання пакетамі.

Адмысловы механізм развязвання канфліктаў, што ўвасоблены ў aptitude для lenny, здольны вынаходзіць найлепшыя рашэнні ў сітуацыях канфліктаў, выкліканых зменай залежнасцяў паміж пакетамі.

2.1.2. Секцыя прапанаваных зменаў (proposed-updates)

Усе змены да стабільнага выпуску (і да папярэдняга стабільнага выпуску) праходзяць праз адмыслова пашыраны перыяд праверкі перш чым патрапіць у сховішчы. Кожнае абнаўленне стабільнага (альбо мінулага стабільнага) выпуску завецца рэвізіяй або “кропкавым выпускам” (“point release”). Падрыхтоўка рэвізіяў адбываецца праз механізм прапанаваных зменаў.

Пакеты могуць патрапіць у секцыю proposed-updates дзвюма шляхамі. Пакеты, абнаўленні бяспекі для якіх апублікаваныя на security.debian.org, аўтаматычна трапляюць і ў proposed-updates. Апрэч таго, распрацоўшчыкі Debian GNU/Linux могуць загружаць новыя пакеты непасрэдна ў сховішча proposed-updates. Актуальны спіс пакетаў можна пабачыць на http://ftp-master.debian.org/proposed-updates.html.

Калі Вы жадаеце прыняць удзел у праверцы абноўленых пакетаў да таго, як яны будуць афіцыйна дададзеныя ў чарговую рэвізію, дадайце секцыю proposed-updates да файлу наладак sources.list:

deb     http://mirrors.kernel.org/debian lenny-proposed-updates main contrib
deb-src http://mirrors.kernel.org/debian lenny-proposed-updates main contrib

Падчас наступнага запуску aptitude update, сістэма даведаецца аб пакетах у секцыі proposed-updates і будзе прымаць іх да ўвагі пры пошуку абнаўленняў.

У межах праекта Debian гэта не з'яўляецца прынцыпова новай магчымасцю, але раней яна публічна не абвяшчалася.

2.2. Удасканаленне сістэмы

Дыстрыбутыў уключае шэраг зменаў, якія карысныя пры ўсталяванні сістэмы “з нуля”, але могуць быць праігнараваныя пры абнаўленні з etch. Гэтая секцыя распавядае пра найбольш важныя з іх.

Падсістэме SELinux нададзены прыярытэт standard, але яна не ўключаецца аўтаматычна.

Прыярытэт пакетаў, што забяспечваюць падтрымку SELinux(Security-Enhanced Linux), павышаны да standard. Гэта значыць, што яны будуць аўтаматычна ўсталяваныя на новых сістэмах. Для існуючых сістэм усталяваць SELinux можна, запусціўшы каманду:

# aptitude install selinux-basics

Майце на ўвазе, што падсістэма SELinux не ўключаецца аўтаматычна. Звесткі аб тым, як наладзіць і ўключыць SELinux, можна знайсці на Debian Wiki.

Новы стандартны дэман пратакалявання

Пакет rsyslog робіцца стандартным дэманам пратакалявання падзей сістэмы і ядра ў Debian 5.0, замяняючы адначасова syslogd і klogd. Пераход да яго выкарыстання не патрабуе дадатковых дзеянняў пры ўмове стандартных правілаў пратакалявання. Калі ў сістэме ўжываюцца ўласныя правілы, іх трэба перанесці ў новы файл наладак, /etc/rsyslogd.conf.

Пры абнаўленні з etch трэба самастойна ўсталяваць rsyslog і выдаліць sysklogd. Аўтаматычнай замены стандартнага дэмана пратакалявання не адбываецца.

Палепшаная падтрымка UTF-8

Будзе праведзеная наладка шэрагу праграмаў дзеля выкарыстання UTF-8 альбо забеспячэння лепшай, чым раней, падтрымкі гэтага знаказбору. На старонцы http://wiki.debian.org/UTF8BrokenApps ёсць звесткі аб праграмах, што дагэтуль маюць праблемы з апрацоўкай UTF-8.

Ідэнтыфікацыя рэвізіі выпуску

Пачынаючы з Lenny, файл /etc/debian_version будзе ўтрымліваць нумар рэвізіі выпуску (5.0, потым 5.0.1 і г.д.)

Адпаведна, гэты файл будзе змяняцца на працягу жыццёвага цыклу выпуску.

Больш звестак аб адрозненнях паміж etch ды lenny можна знайсці на Debian Wiki.

2.3. Debian Live

У межах lenny Debian прадстаўляе афіцыйныя Live-сістэмы для архітэктур amd64 ды i386.

Сістэма Debian Live не патрабуе ўсталявання і можа быць загружаная са зменнага носьбіту (CD-ROM, DVD, USB) альбо з іншага камп'ютэра праз сеціва. Загрузачныя адбіткі ствараюцца праграмай live-helper, якая дазваляе лёгка ствараць уласныя версіі live-сістэмы. Больш звестак аб праекце Debian Live можна знайсці на старонцы http://debian-live.alioth.debian.org/.

2.4. Асноўныя змены, што датычацца ядра

Debian GNU/Linux 5.0 для ўсіх архітэктур распаўсюджваецца з версіяй ядра 2.6.26.

У самім ядры, а таксама ў адпаведных пакетах Debian адбыліся істотныя змены, частка з якіх ускладняе працэдуру абнаўлення, і нават можа ў пэўных умовах прывесці да праблем пасля перазагрузкі абноўленай сістэмы. Гэты параграф утрымлівае агляд найбольш значных змяненняў; звесткі аб спосабах выпраўлення патэнцыйных праблем утрымліваюцца ў далейшых главах.

2.4.1. Змены ў схеме пакетавання ядра

Бінарныя прашыўкі для некаторых драйвераў перамешчаныя ў секцыю non-free

Некаторыя драйверы падчас працы загружаюць бінарныя прашыўкі (firmware) ў прыладу, з якой яны працуюць. Нягледзячы на тое, што ў папярэдніх выпусках такія прашыўкі ўваходзілі ў склад ядра, зараз яны змяшчаюцца ў асобныя пакеты секцыі non-free. Калі Вы плануеце ўжыванне такіх прылад пасля перазапуску, пераканайцеся, што патрэбныя прашыўкі будуць прысутнічаць на ўсталяванай сістэме. Больш звестак можна знайсці ў секцыі 6.4 Кіраўніцтва па ўсталяванні.

Новы варыянт ядра: OpenVZ

У Debian GNU/Linux 5.0 уваходзяць адбіткі ядра для OpenVZ -- новага рашэння для віртуалізацыі нароўні з Linux-VServer, які падтрымліваецца з выпуску etch. Сярод перавагаў OpenVZ -- падтрымка міграцыі без спыну працы (live migration), якая дасягаецца коштам трохі большага спажывання рэсурсаў.

Уніфікаваныя пакеты ядра для архітэктур x86

У папярэдніх выпусках для 32-бітных працэсараў сямейства AMD Athlon/Duron/Sempron існаваў асобны варыянт ядра з назвай -k7. Замест гэтага зараз для падтрымкі ўсіх працэсараў класу AMD/Intel/VIA 686 існуе адзіны варыянт ядра з назвай -686.

Замест пакетаў, што былі выдаленыя з дыстрыбутыву, створаныя фіктыўныя “пераходныя” пакеты (у тых выпадках, калі гэта магчыма). Развязанне залежнасцяў фіктыўных пакетаў прыводзіць да ўсталявання рэкамендаваных замен.

2.5. Emdebian 1.0 (заснаваны на Debian GNU/Linux lenny 5.0)

Зараз Lenny утрымлівае набор прыладаў для зборкі Emdebian, якія дазваляюць крос-кампіляцыю пакетаў Debian для убудаваных сістэм ARM.

Сам дыстрыбутыў Emdebian 1.0 утрымлівае набор пакетаў ARM, дастатковы для стварэння каранёвых файлавых сістэм, якія могуць быць дапрацаваныя для канкрэтных машын і мадэляў. Ядры і модулі ядраў неабходна забяспечваць асобна. Падтрымка архітэктур armel ды i386 знаходзіцца ў стане распрацоўкі. Па дадатковыя звесткі можна звярнуцца да старонкі Emdebian.

2.6. Падтрымка нэтбукаў

Нэтбукі, кшталту EEE PC вытворчасці ASUS, таксама цяпер падтрымліваюцца Debian. Для EEE PC раім звярнуць увагу на пакет eeepc-acpi-scripts. Таксама Debian прадстаўляе новы графічны працоўны асяродак Lightweight X11 Desktop Environment (lxde), які добра пасуе для ўжывання на нэтбуках і іншых камп'ютэрах з адносна нізкай хуткасцю працы.

2.7. Java цяпер уваходзіць у Debian

У Debian цяпер уваходзяць OpenJDK Java Runtime Environment openjdk-6-jre ды OpenJDK Development Kit openjdk-6-jdk, якія патрэбныя для запуску праграм з графічным інтэрфэйсам Java і Webstart, а таксама для распрацоўкі такіх праграм. Пакеты сабраныя пры падтрымцы IcedTea і ўключаюць патчы, прапанаваныя гэтым праектам.



[1] З некаторымі модулямі GNOME 2.20