Chapter 3. Сістэма ўсталявання

Table of Contents

3.1. Што новага ў сістэме ўсталявання?
3.1.1. Асноўныя змены
3.1.2. Аўтаматызаванае ўсталяванне

Афіцыйнай сістэмай усталявання Debian з'яўляецца Debian Installer, які прапаноўвае некалькі магчымых шляхоў усталявання. Набор спосабаў усталявання, даступных у канкрэтным выпадку, залежыць ад архітэктуры сістэмы.

Адбіткі ўсталявальніка для lenny разам з "Кіраўніцтвам па ўсталяванні" можна знайсці на сайце Debian.

"Кіраўніцтва па ўсталяванні" таксама прысутнічае на першым дыску афіцыйных набораў CD/DVD з Debian :

/doc/install/manual/en/index.html

Таксама можа быць карыснай старонка “працы над памылкамі” праграмы ўсталявання, якая ўтрымлівае спіс вядомых праблем.

3.1. Што новага ў сістэме ўсталявання?

Пачынаючы з першай афіцыйный версіі Debian Installer для выпуску Debian GNU/Linux 3.1 (sarge), распрацоўка праграмы адбывалася даволі актыўна. У выніку была палепшаная падтрымка апаратных сродкаў і забяспечан шэраг цікавых новых магчымасцяў.

У межах "Звестак аб выпуску" апісваюцца толькі самыя значныя змены ў сістэме ўсталявання. Калі Вас цікавіць больш дэтальны агляд зменаў з часу etch, запрашаем пазнаёміцца з паведамленнямі аб выпусках бэта-версій і рэліз-кандыдатаў "lenny". Гэтыя паведамленні даступныя на старонцы архіву навінаў Debian Installer

3.1.1. Асноўныя змены

Падтрымка загрузкі фірмовых прашывак падчас усталявання

Цяпер магчыма загружаць бінарныя файлы прашывак з вонкавых носьбітаў, калі яны распаўсюджваюцца асобна ад носьбіту з сістэмай усталявання Debian.

Падтрымка ўсталявання з асяродку Microsoft Windows

Цяпер носьбіты з сістэмай усталявання утрымліваюць праграму, якая дазваляе падрыхтаваць сістэму да ўсталявання Debian з асяродку Microsoft Windows.

Падтрымка SATA RAID

Своечасовае абнаўленне пакетаў з заплаткамі бяспекі

Пры наяўнасці дзейснага доступу да сецiва праграма ўсталявання абновіць усе пакеты, якія змяніліся з часу пачатковага выпуску "lenny". Гэта адбываецца на этапе ўсталявання сістэмы, да таго, як яна будзе загружаная.

У выніку змяншаецца верагоднасць таго, што ўсталяваная сістэма будзе мець праблемы бяспекі, якія былі выяўленыя і выпраўленыя паміж выпускам "lenny" і момантам усталявання.

Падтрымка зменлівых пакетаў (volatile)

Па жаданні праграма ўсталявання можа наладзіць сістэму для працы са сховішчам зменлівых пакетаў volatile.debian.org. Пакеты, якія завуцца “зменлівымі”, утрымліваюць інфармацыю, што мусіць час ад часу абнаўляцца, і для якой не мае сэнсу выкарыстанне састарэлых версій (добрым прыкладам з'яўляюцца азначэнні зонаў часу, сігнатуры антывірусаў і г.д.).

Новае меню загрузки для Intel x86 ды AMD64

Інтэрактыўнае меню загрузкі дапамагае зрабіць выбар спецыфічных параметраў і спосабаў загрузкі больш інтуітыўным.

Новыя ўвасабленні

Цяпер падтрымліваецца архітэктура armel. Таксама даступныя адбіткі для i386 Xen guests.

Падтрымка апаратных сінтэзатараў маўлення

Праграма ўсталявання цяпер падтрымлівае некаторыя прылады для апаратнага сінтэзу маўлення, што мусіць дапамагчы карыстальнікам са слабым зрокам.

Падтрымка параметра мацавання relatime

Цяпер праграма ўсталявання можа наладжваць для падзелаў дыску параметр мацавання relatime, які дазваляе змяняць час доступу да файлаў і каталогаў толькі ў тым выпадку, калі папярэдні час доступу быў меншы за час змены файла.

Сінхранізацыя гадзінніка праз NTP падчас усталявання

Падчас усталявання гадзіннік камп'ютэра сінхранізуецца праз сеціва з серверамі NTP, у выніку чаго ўсталяваная сістэма адразу мае дакладна наладжаны гадзіннік.

Новыя мовы

Дзякуючы велізарным высілкам перакладчыкаў, праграма усталявання Debian зараз даступная на 63 мовах (50 моваў падтрымліваюць тэкставы інтэрфэйс праграмы ўсталявання, і 13 моваў падтрымліваюць графічны інтэрфэйс). У параўнанні з "4.0" дадалося пяць новых моваў: амхарская, ірландская, маратхі, паўночнасаамская ды сербская. Адна мова (эстонская) была выдаленая з-за недахопу актуальных перакладаў. Яшчэ адна мова (уэльская), якая была адключаная ў "etch", ізноў зроблена даступнай.

Спіс моваў, якія падтрымліваюцца толькі графічным інтэрфэйсам (бо сімвалы гэтых моваў немагчыма адлюстраваць у тэкставым рэжыме): амхарская, бенгальская, гуджарацкая, грузінская, дзонг-кэ, кхмерская, малаялам, маратхі, непальская, пунджабская, тамільская, тайская ды хіндзі.

Спрошчаны выбар краінаў

Спіс выбару краінаў цяпер згорнуты па кантынентах, што дазваляе лягчэй абраць патрэбны пункт, калі карыстальнік незадаволены вынікам аўтаматычнага вызначэння краіны на падставе абранай мовы.

3.1.2. Аўтаматызаванае ўсталяванне

З пэўных зменаў, узгаданых у папярэдняй главе, таксама вынікаюць змены ў падтрымцы праграмай усталявання рэжыму аўтаматычнага ўсталявання з дапамогай файлаў папярэдняй наладкі. Старыя файлы папярэдняй наладкі, якія працавалі з etch, хутчэй за ўсё запатрабуюць зменаў, каб новая праграма ўсталявання магла выкарыстоўваць іх.

Кіраўніцтва па ўсталяванні утрымлівае асобны абноўлены дадатак з пашыранай дакументацыяй адносна выкарыстання механізму папярэдніх наладак (preconfiguration).