Table of Contents
Гэты дакумент утрымлівае інфармацыю для карыстальнікаў дыстрыбутыву Debian GNU/Linux аб прынцыповых зменах у версіі 5.0 (кодавая назва "lenny").
У звестках аб выпуску даводзіцца, як карэктна абнавіць сістэму з папярэдняй версіі 4.0 (кодавая назва "etch") да новага выпуску. Таксама апісваюцца вядомыя патэнцыйныя праблемы, якія варта прыняць да ўвагі падчас абнаўлення.
Найноўшая версія гэтага дакумента публікуецца на http://www.debian.org/releases/lenny/releasenotes. Калі Вы не ўпэўненыя ў актуальнасці версіі, якую чытаеце, праверце дату на першай старонцы дакумента.
![]() | Caution |
---|---|
Майце на ўвазе, што апісаць абсалютна ўсе вядомыя праблемы немагчыма, таму сітуацыі адбіраліся ў залежнасці ад меркаванай распаўсюджанасці іх узнікнення і цяжару магчымых наступстваў. |
Калі ласка, звярніце ўвагу, што мы забяспечваем падтрымку і апісанне толькі працэсу абнаўлення з папярэдняга выпуску Debian (у гэтым выпадку абнаўлення з версіі "4.0"). Каб зрабіць абнаўленне з больш старых версій, варта спачатку звярнуцца да адпаведных звестак аб выпусках і абнавіць сістэму да "4.0".
Мы паспрабавалі праверыць усе магчымыя крокі па абнаўленні сістэмы, апісаныя ў гэтым дакуменце, і прадбачыць усе праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца нашы карыстальнікі.
Тым не менш, калі Вам здаецца, што ў дакуменце знойдзеная памылка
(непраўдзівыя звесткі альбо адсутнасць патрэбнай інфармацыі), ласкава просім
даслаць паведамленне пра памылку пакета release-notes
, скарыстаўшыся сістэмай кантролю памылак. ЗАЎВАГА ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ:
калі ласка, ужывайце пры гэтым англійскую мову. Звесткі аб памылках у
беларускім перакладзе альбо беларускамоўныя паведамленні дасылайце на адрас
электроннай рассылкі debian-l10-belarusian@lists.debian.org.
Мы запрашаем усіх карыстальнікаў дзяліцца карыснай інфармацыяй адносна
працэсу абнаўлення з "etch" да "lenny". Калі Вы жадаеце
далучыцца да абмену досведам, дашліце сваю справаздачу праз сістэму кантролю памылак ў фармаце паведамлення аб
памылцы пакета upgrade-reports
. Усе
дададзеныя файлы трэба сціскаць з дапамогай праграмы
gzip. Заўвага перакладчыкаў: згаданыя справаздачы варта
запаўняць па англійску альбо звяртацца ў электронную рассылку
debian-l10-belarusian@lists.debian.org, каб абмеркаваць магчымасць дапамогі
з перакладам.
Справаздача аб абнаўленні абавязкова мусіць утрымліваць наступныя звесткі:
Стан базы пакетаў да пачатку і пасля сканчэння абнаўлення: база статусаў
праграмы dpkg месціцца ў каталогу
/var/lib/dpkg/status
, а база статусаў праграмы
aptitude -- у каталогу
/var/lib/aptitude/pkgstates
. Напярэдадні абнаўлення
варта зрабіць рэзервовую копію ў адпаведнасці з парадамі главы Section 4.1.1, “Захоўванне інфармацыі і наладак”, але можна таксама выкарыстаць копію адпаведнай
інфармацыі, якая аўтаматычна захоўваецца ў каталогу
/var/backups
.
Пратаколы сесіі, атрыманыя з дапамогай праграмы script (гл. Section 4.5.1, “Запіс сесіі”).
Пратаколы сістэмы apt
, якія
знаходзяцца ў файле /var/log/apt/term.log
, альбо
пратаколы праграмы aptitude, якія месцяцца ў каталогу
/var/log/aptitude
.
![]() | Note |
---|---|
Перад тым, як дададаць гэтыя пратаколы да справаздачы, варта перагледзець іх і выдаліць прыватныя звесткі з улікам таго, што дасланая інфармацыя будзе апублікаваная ў адкрытым доступе. |
Арыгінал гэтага дакументу складзены ў фармаце DocBook
XML. Версія ў фармаце
HTML створаная з дапамогай праграм docbook-xsl
і xsltproc
. Версія ў фармаце PDF створаная з
дапамогай праграм dblatex
або
xmlroff
. Зыходныя файлы змешчаныя ў
SVN-сховішчы Праекту дакументацыі Debian. Праглядзець
асобныя файлы і гісторыю іх зменаў можна з дапамогай вэб-інтэрфэйсу. Дадатковыя звесткі аб
доступе да SVN утрымліваюцца на старонках
інфармацыі SVN праекту дакументацыі Debian.