Table of Contents
Апрэч гэтых звестак аб выпуску і кіраўніцтва па ўсталяванні, Праект дакументацыі Debian (Debian Documentation Project, DDP) забяспечвае шмат іншай дакументацыі, што датычыцца Debian. Мэтай праекту з'яўляецца стварэнне якаснай дакументацыі, прызначанай дла карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў Debian. У шэрагу даступных дакументаў -- "Даведнік Debian" (Debian Reference), "Кіраўніцтва пачынаючага майнтэйнера Debian" (Debian New Maintainers Guide), "Частыя пытанні" (Debian FAQ) і шмат іншых распрацовак. Поўны дэталёвы агляд існуючых рэсурсаў размешчаны на старонцы DDP.
Дакументацыя канкрэтных пакетаў усталёўваецца ў каталогі
/usr/share/doc/
. Яна
можа ўключаць інфармацыю аб аўтарскіх правах, спецыфічныя для Debian
звесткі, а таксама ўсю дакументацыю ад распрацоўшчыкаў арыгінальнага
пакета.
package
Карыстальнікі Debian могуць атрымліваць дапамогу, параду й падтрымку рознымі шляхамі, але звяртацца да гэтых варыянтаў варта толькі пасля таго, як вычарпаныя ўсе магчымасці па вывучэнні дакументацыі з даступных крыніц. Гэты раздзел каротка распавядае аб асноўных шляхах атрымання падтрымкі, прыдатных для пачынаючых карыстальнікаў Debian.
Найбольш цікавымі для карыстальнікаў Debian з'яўляюцца рассылкі debian-user
(англамоўная) і debian-user-мова
(на адпаведных
мовах). Звесткі аб гэтых рассылках і шляхах падпіскі на іх можна знайсці на
старонцы http://lists.debian.org/. Калі ласка, перад
тым, як задаць пытанне, праглядайце архівы рассылак у пошуку адказаў на яго,
а таксама паважайце звычайныя правілы этыкету рассылак.
Debian мае канал IRC, адмыслова прызначаны для падтрымкі карыстальнікаў. Канал працуе ў IRC-сеціве Суполкі адкрытых і свабодных тэхналогій (Open and Free Technologies Community, OFTC). Каб скарыстацца ім, далучайцеся да сервера irc.debian.org з дапамогай свайго ўлюбёнага IRC-кліента ды заходзьце на канал #debian. Заўвага перакладчыкаў: канал англамоўны.
Калі ласка, выконвайце правілы каналу, шануйце іншых карыстальнікаў. Правілы апублікаваныя на Debian Wiki.
Больш інфармацыі аб Суполцы адкрытых і свабодных тэхналогій (OFTC) можна знайсці на адпаведным сайце.
Мы імкнемся да таго, каб Debian GNU/Linux быў высокаякаснай аперацыйнай сістэмай, але гэта не значыць, што пакеты, якія мы выпускаем, ніколі не ўтрымліваюць памылак. Debian грунтуецца на філасофіі “адкрытай распрацоўкі”; у адпаведнасці з ёю і ў якасці паслугі для карыстальнікаў мы публікуем усе звесткі аб знойдзеных памылках праз адмысловую Сістэму Кантролю Памылак (Bug Tracking System (BTS). Прагледзець BTS можна па адрасе url-bts;
Калі Вы знайшлі памылку ў дыстрыбутыве альбо ў пакеце праграм, які з'яўляецца часткай дыстрыбутыву, ласкава просім паведамляць аб гэтым, каб недарэчнасць можна было выправіць у наступных выпусках. Для паведамлення аб памылцы неабходна мець дзейсны адрас электроннай пошты. Такое патрабаванне выклікана неабходнасцю адсочваць памылкі і даць магчымасць распрацоўшчыкам кантактаваць з аўтарамі паведамленняў на выпадак, калі спатрэбіцца сабраць дадатковую інфармацыю.
Вы можаце даслаць паведамленне аб памылцы з дапамогай праграмы
reportbug альбо самастойна праз электронную пошту. Больш
звестак пра BTS і карыстанне ёю ёсць у даведніку (гл. дырэкторыю
/usr/share/doc/debian
, калі ў Вас усталяваны пакет
doc-debian
), альбо на старонцы BTS у сеціве.
Вам не варта быць экспертам, каб пачаць супрацоўнічаць з Debian. Вы можаце рабіць свой унёсак, дапамагаючы карыстальнікам вырашаць іх праблемы ў паштовых рассылках для карыстальнікаў. Вашая дапамога будзе вельмі карыснай, калі Вы будзеце браць удзел у вынаходжанні (і вырашэнні) праблемаў распрацоўкі дыстрыбутыву, абмяркоўваючы іх у паштовых рассылках для распрацоўшчыкаў. Каб падтрымліваць высокую якасць дыстрыбутыву Debian, паведамляйце аб памылках, дапамагайце распрацоўшчыкам знайсці і выправіць іх. Калі Вы маеце здольнасьці да напісання тэкстаў, Вы можаце значна дапамагчы, ўзяўшы удзел у распрацоўцы дакументацыі або яе перакладзе на Вашую родную мову.
Калі Вы здольныя ахвяраваць больш часу, можна ўзяць на сябе адказнасць за кіраванне часткай калекцыі свабодных праграм, з якіх складаецца Debian. Асабліва карыснай будзе дапамога па адаптацыі або падтрымцы рэчаў, якія карыстальнікі просяць уключыць у склад Debian. Больш інфармацыі на гэтую тэму даступна на старонцы "База патрабуючых працы і запатрабаваных пакетаў". Калі ў Вас ёсць адпаведная зацікаўленасць, Вам можа быць даспадобы супрацоўніцтва з такімі суб-праектамі Debian (і іх увасабленнямі для розных архітэктур), як Дзіцячы Debian (Debian Jr.) або Debian для медыкаў (Debian Med).
Незалежна ад канкрэтнай формы Вашага ўдзелу ў супольнасці вольных праграмаў (карыстальнік, распрацоўшчык, аўтар дакументацыі, перакладчык і г.д.), у любым выпадку Вы спрыяеце іх развіццю. Супрацоўніцтва -- гэта ўдзячнасць і задавальненне, гэта сустрэчы з новымі людзьмі ды магчымасць стварыць і захаваць пачуццё ўтульнай цеплыні глыбока ў сваім сэрцы.