Гэты дадатак утрымлівае інструкцыі, як перад абнаўленнем да lenny пераканацца, што Вы можаце ўсталёўваць альбо абнаўляць пакеты etch. Гэтыя парады патрэбныя толькі ў адмысловых выпадках.
Збольшага, абнаўленне не адрозніваецца ад іншых абнаўленняў, якія рабіліся з сістэмай на базе etch. Адзінае адрозненне ў тым, што найперш Вам варта пераканацца (паводле парадаў з Section A.2, “Праверка спісу крыніц абнаўлення”), што спіс пакетаў дагэтуль утрымлівае спасыдкі на etch
Калі сістэма абнаўляецца праз люстэрка Debian, яно будзе аўтаматычна абноўленае да апошняй рэвізіі etch.
Калі хаця б адзін радок у файле наладак
/etc/apt/sources.list
датычыцца 'stable', то Вы ўжо ў
поўнай меры “выкарыстоўваеце” lenny. Калі Вы ўжо
запускалі apt-get update
, Вы дагэтуль можаце без праблем
адмяніць выкарыстанне lenny, ужыўшы апісаную далей працэдуру.
Калі Вы ўжо ўсталявалі пакеты з lenny, магчыма, больш няма сэнсу далей карыстацца пакетамі з etch. У гэтым выпадку Вам трэба вырашыць, ці варта працягваць працэс адкату. Зніжэнне версіі пакетаў магчымае, але яно не апісваецца ў гэтым дакуменце.
Ад імя карыстальніка root
з дапамогай свайго ўлюбёнага
рэдактара тэксту адчыніце файл /etc/apt/sources.list
і
знайдзіце ўсе радкі, якія пачынаюцца з deb http:
або
deb ftp:
ды спасылаюцца на
“stable
”. У такіх радках трэба замяніць
stable
на etch
.
Калі Вы знойдзеце радкі, што пачынаюцца з deb file:
,
трэба самастойна высветліць, які архіў знаходзіцца ў адпаведнай дырэкторыі,
etch або lenny.
![]() | Important |
---|---|
Не змяняйце радкоў, якія пачынаюцца з |
Пасля ўнясення зменаў захавайце файл і запусціце каманду
# apt-get update
каб узнавіць спіс пакетаў.