Chapter 5. Праблемы "lenny", аб якіх варта ведаць

Table of Contents

5.1. Патэнцыйныя праблемы
5.1.1. Праблемы з прыладамі, што маюць дачыненне да udev
5.1.2. Пэўныя праграмы могуць больш не працаваць з ядром версіі 2.4
5.1.3. Пэўныя сайты ў сеціве не даступныя праз TCP
5.1.4. Электрычнасць больш не адключаецца аўтаматычна
5.1.5. Асінхронная ініцыялізацыя сеткі можа прывесці да непрадказальных паводзінаў
5.1.6. Праблема з выкарыстаннем радыёсетак, абароненых WPA
5.1.7. Праблемы з выкарыстаннем не-ASCII сімвалаў у імёнах файлаў
5.1.8. Не працуе гук
5.2. Мацаванне сеткавых рэсурсаў NFS зараз забяспечваецца nfs-common
5.3. Змена румынскай(ro) раскладкі клавіятуры
5.4. Абнаўленне apache2
5.5. NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager)
5.6. Статус бяспекі прадуктаў Mozilla
5.7. Працоўны асяродак KDE
5.8. Змены й падтрымка працоўнага асяродку GNOME
5.9. Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21*
5.10. больш не працуе механізм slurpd/replica
5.11. Працоўны стол не выкарыстоўвае экран цалкам
5.12. Праблема з абароненай ад збояў канфігурацыяй DHCP
5.13. Дыскавы ліміт VServer

5.1. Патэнцыйныя праблемы

Часам змены выклікаюць дадатковыя эфекты, якіх мы не можам пазбегнуць, не справакаваўшы ўзнікнення памылак дзесці яшчэ. Гэтая глава утрымлівае апісанне вядомых праблем. Калі ласка, прачытайце таксама старонкі “працы над памылкамі”, дакументацыю адпаведных пакетаў, паведамленні аб памылках і іншую інфармацыю, што рэкамендуецца ў Section 6.1, “Далейшае чытанне”.

5.1.1. Праблемы з прыладамі, што маюць дачыненне да udev

Нягледзячы на тое, што пакет udev інтэнсіўна правяраўся, могуць узнікнуць нязначныя праблемы з пэўнымі прыладамі, якія запатрабуюць выпраўлення. Найбольш часта праблемы датычацца змянення правоў доступу ды/або уладальніка файла прылады. У пэўных выпадках файл прылады можа не быць створаны аўтаматычна (напрыклад, /dev/video ды /dev/radio).

Пакет udev забяспечвае механізмы наладкі для вырашэння такіх праблем. Больш звестак можна атрымаць з даведкі udev(8) ды файлаў наладак з дырэкторыі /etc/udev.

5.1.2. Пэўныя праграмы могуць больш не працаваць з ядром версіі 2.4

Пэўныя праграмы ў "lenny" могуць больш не працаваць з ядром серыі 2.4 (напрыклад, з-за патрабавання падтрымкі функцыі epoll(), якая немагчымая ў ядрах гэтай серыі). Такія праграмы могуць альбо не працаваць увогуле, альбо працаваць некарэктна да таго часу, пакуль сістэма не будзе загружаная з ядром версіі 2.6.

Яскравым прыкладам з'яўляецца HTTP-проксі squid.

5.1.3. Пэўныя сайты ў сеціве не даступныя праз TCP

Пачынаючы з ядра версіі 2.6.17, Linux агрэсіўна ўжывае тэхніку змены памераў вакна TCP (TCP window scaling), апісаную ў RFC 1323. Некаторыя серверы паводзяць сябе некарэктна, абвяшчаючы несапраўдны памер вокнаў TCP. Дэталі даступныя ў наступных паведамленнях аб памылках: #381262, #395066, #401435.

Звычайна магчымыя два шляхі вырашэння праблемы: альбо зменшыць максімальныя дазволеныя памеры вокнаў TCP (найлепшы варыянт), альбо ўвогуле адключыць рэжым змеры паменаў вакна (настойліва не рэкамендуецца). Прыклады камандаў даступныя на старонцы працы над памылкамі праграмы ўсталявання.

5.1.4. Электрычнасць больш не адключаецца аўтаматычна

На некаторых старых сістэмах каманда shutdown -h можа не выключаць электрычнасць, а толькі спыняць сістэму. Гэта адбываецца таму, што для адключэння электрычнасці патрэбная падтрымка APM. Праблему можна выправіць, калі дадаць параметры acpi=off apm=power_off да радку загрузкі ядра (напрыклад, у файлах наладкі загрузчыкаў grub або lilo). Дадатковыя звесткі можна знайсці ў апісанні памылкі #390547.

5.1.5. Асінхронная ініцыялізацыя сеткі можа прывесці да непрадказальных паводзінаў

На сістэмах, якія выкарыстоўваюць udev, каб загружаць драйверы сеткавых інтэрфэйсаў, з-за асінхроннай прыроды udev магчыма становішча, калі падчас загрузкі сістэмы драйвер сеткі не будзе загружаны да моманту запуску скрыпта /etc/init.d/networking. Нават калі ў дадатак да параметру auto у файле наладак /etc/network/interfaces ўключаць параметр allow-hotplug (які забяспечвае актывацыю сеткавага інтэрфэйсу у той самы момант, як інтэрфэйс робіцца даступным), немагчыма гарантаваць, што актывацыя інтэрфэйса адбудзецца да таго, як у адпаведнасці з парадкам загрузкі будуць запушчаныя сеткавыя сервісы, частка з якіх у такой сітуацыі можа весці сябе некарэктна.

5.1.6. Праблема з выкарыстаннем радыёсетак, абароненых WPA

У выпуску "etch" праграма wpasupplicant працавала як сістэмны сервіс, які кіраваўся файламі наладак /etc/default/wpasupplicant і /etc/wpasupplicant.conf (апошні ўтрымлівае наладкі, забяспечаныя карыстальнікам).

У "lenny" больш не выкарыстоўваецца скрыпт запуску /etc/init.d/wpasupplicant, а наладкі пакета ўключаныя ў файл /etc/network/interfaces такім самым чынам, як наладкі іншых падобных пакетаў кшталту wireless-tools. Гэта значыць, што пакет wpasupplicant больш не забяспечвае сістэмных сервісаў непасрэдна.

Каб даведацца больш аб наладцы wpasupplicant, скарыстайцеся файлам дакументацыі /usr/share/doc/wpasupplicant/README.modes.gz, які ўтрымлівае прыклады запаўнення файла наладак /etc/network/interfaces. Абноўленая інфармацыя аб выкарыстанні пакету wpasupplicant у Debian даступная на старонках Debian Wiki.

5.1.7. Праблемы з выкарыстаннем не-ASCII сімвалаў у імёнах файлаў

Пры мацаванні файлавых сістэм фарматаў vfat, ntfs або iso9660 без выкарыстання параметру utf8 могуць узнікнуць праблемы, калі ў назвах файлаў сустракаюцца сімвалы, адрозныя ад знаказбору ASCII. Прыкметай праблемы з'яўляецца паведамленне аб памылцы “Некарэктны альбо непоўны шматбайтавы або пашыраны сімвал” (“Invalid or incomplete multibyte or wide character”). Выправіць сітуацыю можна праз выкарыстанне параметру мацавання defaults,utf8 для такіх файлавых сістэмаў.

Варта памятаць, што для сістэмы фармату vfat, прымацаванай з параметрам utf8, ядро Linux не можа забяспечыць незалежныя ад рэгістру назвы файлаў.

5.1.8. Не працуе гук

У рэдкіх выпадках пасля абнаўлення можа знікнуць гук. Калі такое здарылася, праверце сістэму ALSA у наступным парадку:

  • выканайце каманду alsasonf з правамі карыстальніка root,

  • дадайце свайго звычайнага карыстальніка да групы audio,

  • пераканайцеся, што каналы вываду гуку ўключаны і наладжаны адпаведным чынам (з дапамогай alsamixer),

  • пераканайцеся, што ў сістэме не запушчаны сервісы arts ды esound,

  • пераканайцеся, што не загружаны модулі OSS,

  • пераканайцеся, што калонкі сапраўды ўключаныя, і нарэшце

  • праверце, ці каманда

    cat /dev/urandom > /dev/audio

    або каманда

    speaker-test

    працуе для карыстальніка root.

5.2. Мацаванне сеткавых рэсурсаў NFS зараз забяспечваецца nfs-common

Пачынаючы з версіі 2.13 пакету util-linux, мацаванне файлавых сістэм праз сеціва (NFS) забяспечваецца асобным пакетам nfs-common замест util-linux. З улікам таго, што не ва ўсіх сістэмах ёсць патрэба ў мацаванні рэсурсаў NFS, а таксама каб пазбегнуць усталявання стандартнага пераўтваральніка партоў (portmapper), пакет util-linux толькі прапануе ўсталяваць nfs-common, але не патрабуе яго наяўнасці. Калі ў Вашым выпадку прымацаванне сеціўных рэсурсаў праз NFS неабходнае, пераканайцеся, што ў сістэме ўсталяваны пакет nfs-common. Падрыхтоўчы скрыпт усталявання пакета mount правярае наяўнасць прымацаваных рэсурсаў NFS і адмаўляецца ад працягу працы, калі файл /usr/sbin/mount.nfs з пакета nfs-common адсутнічае альбо састарэў. Адпаведна, перад абнаўленнем пакета mount трэба спачатку абнавіць nfs-common альбо адмацаваць усе рэсурсы NFS.

5.3. Змена румынскай(ro) раскладкі клавіятуры

Дзякуючы таму, што ў выпуску lenny пакет xkb-data абноўлены да версіі 1.3, у стандартным варыянце румынскай раскладкі зараз выкарыстоўваюцца правільныя сімвалы șț (з коскай унізе) замест şţ (з цэдыллю ўнізе). Таксама были перайменаваныя некаторыя варыянты наладкі. Старыя имёны варыянтаў таксама працуюць, але карыстальнікам лепей абнавіць файл /etc/X11/xorg.conf. Больш інфармацыі аб гэтым абнаўленні, а таксама аб магчымых дадатковых эфектах можна атрымаць на адпаведнай wiki-старонцы (румынскаю мовай).

5.4. Абнаўленне apache2

Пэўныя змены ў тыповых наладках apache2 могуць запатрабаваць самастойнага выпраўлення наладак на Вашай сістэме. Найбольш істотныя змены:

Дырэктыва NameVirtualHost * змененая на NameVirtualHost *:80. Калі Вы дадавалі іншыя віртуальныя хасты на падставе імёнаў, неабходна для кожнага з іх змяніць дырэктыву <VirtualHost *> на <VirtualHost *:80>.

Сістэмны карыстальнік і сістэмная група Apache, а таксама шлях да PidFile цяпер задаюцца праз /etc/apache2/envvars. Калі Вы змянялі стандартныя наладкі, Вам давядзецца самастойна выправіць гэты файл. Таксама гэта значыць, што больш немагчыма запускаць apache2 праз каманду apache2 -k restart, замест яе варта карыстацца /etc/init.d/apache2 альбо apache2ctl.

Дапаможная праграма suexec, якую патрабуе mod_suexec, зараз уключаная ў асобны пакет apache2-suexec, які не ўсталёўваецца аўтаматычна.

Большасць наладак, што датычыцца асобных модуляў, перанесеная ў файлы /etc/apache2/mods-available/* замест /etc/apache2/apache2.conf.

Больш інфармацыі можна атрымаць з файлаў /usr/share/doc/apache2.2-common/NEWS.Debian.gz ды /usr/share/doc/apache2.2-common/README.Debian.gz.

5.5. NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager)

Версія праграмы ypbind, якая ўваходзіць у пакет nis для lenny уключае падтрымку Network Manager. Адным з вынікаў гэтага з'яўляецца адключэнне функцыянальнасці кліента NIS, калі Network Manager паведамляе ypbind, што камп'ютэр адлучаны ад сеціва. З улікам таго, што такое паведамленне звычайна выдаецца Network Manager і ў выпадках прастою камп'ютэру цягам пэўнага часу, карыстальнікам кліенцкіх сістэмаў NIS варта адключыць падтрымку Network Manager.

Гэта можна зрабіць або шляхам выдалення пакету network-manager, альбо выправіўшы файл /etc/default/nis і дадаўшы параметр -no-dbus да паслядоўнасці сімвалаў YPBINDARGS.

Выкарыстанне параметру -no-dbus для гэтых мэтаў з'яўляецца стандартнай наладкай для новых усталяванняў Debian, але ў папярэдніх выпусках такі падыход адсутнічаў.

5.6. Статус бяспекі прадуктаў Mozilla

Такія праграмы Mozilla, як firefox, thunderbird ды sunbird (назвы ў Debian адпаведна змененыя на iceweasel, icedove ды iceowl), для вялікай колькасці карыстальнікаў з'яўляюцца важнымі працоўнымі прыладамі. На жаль, палітыка распрацоўшчыкаў асноўнай галіны гэтых прадуктаў у дачыненні бяспекі патрабуе ад карыстальнікаў усталёўваць найноўшыя версіі. Такое патрабаванне наўпрост супярэчыць палітыцы Debian, паводле якой абнаўленні бяспекі не мусяць утрымліваць істотных зменаў функцыянальнасці. Зараз немагчыма прадказаць гэта дакладна, але цягам жыццёвага цыклу lenny Каманда Бяспекі Debian можа прыйсці да высновы аб немагчымасці далейшай падтрымкі прадуктаў Mozilla і абвесціць аб спыненні выпуску абнаўленняў бяспекі для іх. Падчас разгортвання прадуктаў Mozilla такую магчымасць варта прыняць да ўвагі і разгледзець магчымыя даступныя ў Debian альтэрнатывы, калі адсутнасць абнаўленняў бяспекі з'яўляецца праблемай.

пакет iceape, які ўяўляў сабой пазбаўлены брэндаў варыянт набору інтэрнэт-праграм seamonkey, выдалены з lenny (за выключэннем некаторых унутраных бібліятэк).

5.7. Працоўны асяродак KDE

У працоўным асяродку KDE няма значных зменаў у параўнанні з версіяй, якая ўваходзіла ў склад etch. У склад lenny ўвайшлі абноўленыя пераклады і службовы выпуск KDE 3.5, які з'яўляецца сумессю выпускаў 3.5.9 і 3.5.10. Пэўныя модулі пазначаныя як прыналежныя да 3.5.9, але яны былі абноўленыя і ўтрымліваюць большасць зменаў з 3.5.10. Збольшага, у lenny ўваходзіць версія 3.5.10 за выняткам паляпшэнняў kicker з kdebase і некаторых выпраўленняў памылак у kdepim.

Lenny будзе апошнім стабільным выпускам, які ўтрымлівае асяродак KDE 3-й серыі.

5.8. Змены й падтрымка працоўнага асяродку GNOME

У параўнанні з версіяй, якая пастаўлялася з etch, працоўны асяродак GNOME у lenny істотна змяніўся. Больш інфармацыі можна знайсці ў звестках аб выпуску GNOME.2.22.

5.9. Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21*

Стандартныя наладкі emacs21 ды emacs21-nox не прадугледжваюць ужывання Unicode. Больш інфармацыі аб праблеме і шляхах яе пераадолення можна знайсці ў апісанні памылкі №419490. Варта разгледзець магчымасць пераходу на emacs22, emacs22-gtk альбо emacs22-nox.

5.10. больш не працуе механізм slurpd/replica

Праект OpenLDAP спыніў падтрымку рэплікацыі LDAP праз сервіс slurpd, пачынаючы з выпуску 2.4.7. Існуючыя наладкі трэба змяніць, каб перайсці да ўжывання рухавіка LDAP Sync Replication (syncrepl). Больш падрабязныя звесткі можна знайсці на старонцы http://www.openldap.org/doc/admin24/replication.html.

5.11. Працоўны стол не выкарыстоўвае экран цалкам

Драйвер для Intel Mobile GM965 можа памылкова вызначыць наяўнасць відэавываду VGA i адпаведным чынам зменшыць памер экрана. Аб гэтай памылцы сведчыць тое, што працоўны стол займае толькі частку экраннай прасторы. Прымусіць сістэму працаваць у правільным рэжыме можна, дадаўшы такія радкі да файлу наладак /etc/X11/xorg.conf:

Section "Monitor"
  Identifier "VGA"
  Option "Ignore" "true"
EndSection

Больш інфармацыі можна знайсці ў паведамленні аб памылцы №496169.

5.12. Праблема з абароненай ад збояў канфігурацыяй DHCP

Пры запуску абароненай ад збояў пары сервераў DHCP назвы элементаў мусяць быць узгодненыя, інакш адбываецца памылка DHCP.

Больш звестак можна знайсці на старонцы паведамлення аб памылцы №513506 ды ў паведамленні https://lists.isc.org/pipermail/dhcp-users/2007-September/004538.html

5.13. Дыскавы ліміт VServer

Каб скарыстацца падтрымкай дыскавага ліміту vserver у lenny, для каманды mount варта ўжываць параметр tag (замест параметра tagxid у etch).

Неабходна самастойна выправіць файл /etc/fstab а таксама любыя скрыпты, якія выкарыстоўваюць параметр taxgid. У адваротным выпадку дыскавы падзел не будзе прымацаваны і запуск сервера не адбудзецца.