Appendix C. Lenny прысвячаецца памяці Ціма Сьюфера (Thiemo Seufer)

Праект Debian згубіў актыўнага удзельніка супольнасці. Ціма Сьюфер трагічна загінуў у аўтакатастрофе 26 снежня 2008.

Ціма ўдзельнічаў у Debian у розных якасцях. Ён падтрымліваў некаторыя пакеты і забяспечваў асноўную падтрымку ўвасаблення Debian для архітэктуры MIPS. Таксама ён уваходзіў у каманду падтрымкі ядра і ў каманду распрацоўшчыкаў праграмы ўсталявання. Яго ўнёсак не абмяжоўваўся толькі праектам Debian: адначасова Ціма працаваў над версіяй ядра Linux для архітэктуры MIPS, эмулятарам qemu для той жа архітэктуры, а таксама над безліччу драбнейшых праектаў.

Нам будзе не хапаць яго працы, адданасці, шырокіх тэхнічных ведаў і здольнасці дзяліцца імі з іншымі. Яго ўнёсак не будзе забыты. Стандарты працы Ціма будзе цяжка пераўзыйсці.

У знак пашаны да ягонага ўнёску ў Debian, праект прысвячае выпуск Debian GNU/Linux 5.0 “Lenny” памяці Ціма.